- здарожыцца
- здарожыцца
зак.
Утомиться в дороге.Давыдка здарожыўся і драмаў за сталом, прыхіліўшыся да цёплага матчынага пляча. Лужанін. Але маўчала і яна (Вера). Відаць, здарожылася, замаркоцілася і прыціхла. Грахоўскі. А ты - сядай у электрычку. Бо конь здарожыўся і стаў, панурыў голаў і не пнецца. Стральцоў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.